Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пружанах звольнены з працы актывіст АГП


Радыё Свабода Сябра Нацыянальнага Камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Радзівончык лічыць, што ягонае звальненьне наўпрост зьвязанае з працай у якасьці аднаго з кіраўнікоў рэгіянальнага штабу Аляксандра Мілінкевіча.

Спадар Радзівончык працаваў у адной з камэрцыйных фірмаў, кіраўніцтва якое пасьля прэзыдэнцкай кампаніі загадала актывісту АГП адмовіцца ад палітычнай дзейнасьці. Калі Уладзімер Радзівончык зрабіў выбар на карысьць далейшага сяброўства ў апазыцыйнай партыі, яго звольнілі.

Раней паводле аналягічных прычынаў страціў працу ў камэрцыйнай структуры кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Сьцяпан Навасельчан. У часе выбарчай кампаніі яго арыштавалі на 10 сутак, а ўжо пасьля выбараў спадар Навасельчан быў зноў пакараны судом на такі ж тэрмін.
XS
SM
MD
LG