Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над сынам Веранікі Чаркасавай


Любоў Лунёва, Менск У судзе Першамайскага раёну Менску пачаўся суд над Антонам Філімонавым і яшчэ трыма падлеткамі: Андрэем Тамковічам, Алегам Тарасенкам і Зьмітром Драздовічам. Іх абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе падробленых грошай.

Першымі дапыталі дзьвюх пацярпелых жанчын, якія прадалі непаўналетнім цыгарэты на вуліцы. Тыя папрасілі суд не караць хлопцаў жорстка. Адна ацаніла страты на 13 тысяч беларускіх рублёў, а другая наагул не панесла стратаў.

Як распавёў у судзе Антон Філімонаў, гісторыя пачалася з таго, што ён паспрачаўся зь сябрамі, чый кампутар лепшы. Зрабілі некалькі 5-тысячных і 10-тысячных купюраў. Як доказ, набылі ў бабулек каля крамы цыгарэты. Яны не чакалі крымінальных наступстваў. Антон паведаміў “Свабодзе”, што празьмернае захапленьне кампутарамі прывяло яго на лаву падсудных.

(Філімонаў: ) “Цяпер мы ведаем, да чаго вядуць усялякія прыколы. Яны вядуць да крымінальнай адказнасьці. Не было мэты нажывы… Дагуляліся… Вінаваты ў тым, што, відаць, занадта захапляюся кампутарам”.

Сваякі Антона непакояцца за здароўе хлопца. Пасьля жорсткага забойства ягонай маці, журналісткі Веранікі Чаркасавай, Антон знаходзіўся ў стрэсавым стане. Хлопец прапусьціў шмат заняткаў у школе летась, а сёлета два з паловай месяцы правёў у сьледчым ізалятары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG