Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлена выданьне літаратурнага альманаху “Калосьсе”


Радыё Свабода Пасьля пяцігадовага перапынку аднавілася выданьне незалежнага літаратурна-мастацкага альманаху “Калосьсе”. Днямі выйшаў ягоны дзясяты нумар. Альманах быў заснаваны ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў, штаб-кватэра якога месьціцца ў Полацку.

Дзясяты нумар “Калосься” розьніцца ад папярэдніх новым фарматам і мастацкім аздабленьнем. Прысьвечаны ён беларускім паэтам трагічнага лёсу, якіх ужо няма сярод нас: Андрэю Пяткевічу, Анатолю Сысу, Івану Рубіну, Васілю Гадульку, Васілю Сахарчуку, Дзянісу Хвастоўскаму. Апрача твораў іхнай паэтычнай спадчыны ў альманаху зьмешчаныя ўспаміны пра іх калегаў-літаратараў. З мастацкай прозы варта згадаць творы заўчасна памерлага празаіка Алеся Асташонка й вязьня сталінскага гулагу Івана Фурсевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG