Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў Лябедзьку ў пазове да БТ


Радыё Свабода Суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэньне аб адмове лідэру Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку ў пазове да Белтэлерадыёкампаніі і яе старшыні Аляксандра Зімоўскага. 10 красавіка рашэньне агучыла судзьдзя Тацьцяна Масальская.

Лябедзька падаў пазоў супраць А.Зімоўскага і Белтэлерадыёкампаніі аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі па факце паказу фільма "Тэорыя змовы. Кіраваны хаос". Ён запатрабаваў кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 1 мільярд беларускіх рублёў ад стваральнікаў фільму і Белтэлерадыёкампаніі сукупна. У прыватнасьці, старшыня АГП палічыў паклёпніцкімі фразы пазакадравага тэксту, паводле якога Лябедзька нібыта заяўляе: "Мы не спынімся перад тысячамі ахвяр".

На думку суда, сэнс пазакадравага тэкста быў перададзены ў выглядзе, які прыкладна адпавядае сапраўднаму, паколькі А.Зімоўскі, аўтар фільма, паведаміў, што кадры ўзяты з францускага тэлеканала і сэнс пазакадравага тэкста не павінен быць перададзены даслоўна. Таксама суд вырашыў, што пазакадравы тэкст не ўтрымлівае зьневажальных выказваньняў, што ганьбяць гонар і дзелавую рэпутацыю.

Рашэнне суду можна абскардзіць у вышэйшых інстанцыях на працягу 10 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG