Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: асноўную ўвагу трэба зьвярнуць на нацыянальную асьвету


Радыё Свабода

9 красавіка ў Менску адбыўся чарговы сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. На сойме быў зачытаны зварот старшыні партыі Зянона Пазьняка, які знаходзіцца ў эміграцыі. У звароце адзначаецца, што ў беларускім грамадзтве пачалося абуджэньне і пазбаўленьне ад страху. “Мы ўбачылі, што вырасла новае добрае пакаленьне моладзі, якая гатовая змагацца за вольную Беларусь пад сьвятым беларускім Бел-Чырвона-Белым сьцягам. Мы бачылі, што іх падтрымалі бацькі і дзяды”.

На думку Зянона Пазьняка, апошнія падзеі выявілі, што акрамя Лукашэнкі Беларусью кіруе прамаскоўская хунта з цэнтрам у Маскве. Зянон Пазьняк таксама назваў Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча «прамаскоўскімі квазіапазыцыйнымі лідэрамі».

На думку Пазьняка, асноўную ўвагу цяпер трэба зьвярнуць на распаўсюджваньне нацыянальнай асьветы. «Нацыянальна разьвіты сьведамы чалавек сам арыентуецца ў абставінах, яму ня трэба за каждым разам тлумачыць што добра, а што дрэнна».
XS
SM
MD
LG