Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты ЭГУ скончылі сэсію пікетам перад амбасадай Беларусі ў Вільні


Тацяна Поклад, Вільня Магістранты-завочнікі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту закончылі сваю першую сэсію ў Вільні пікетам перад будынкам амбасады Беларусі. Пікетоўшчыкі пратэставалі супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі як незаконнага кіраўніка Беларусі і заклікалі літоўцаў не забывацца, што побач – краіна, дзе пануе дыктатура.

У пікеце бралі удзел прыкладна 20 чалавек, прадстаўнікі рэгіянальных партыйных суполак і грамадзкіх арганізацыяў зь Беларусі, ў іх ліку – і незарэгістраваныя і перасьледаваныя афіцыйнымі ўладамі.

Арганізатар пікету Дзяніс Івашын з гарадзенскай суполкі партыі БНФ:

(Івашын: ) “Галоўны лёзунг, галоўнае пасланьне нашай акцыі – “За Беларусь бяз Лукашэнкі!” Вільня, – дарэчы, нашая колішняя беларуская сталіца, – ўсяго за 30 кілямэтраў ад мяжы, дзе пануе дыктатура”.

Завочнае аддзяленьне паліталёгіі і адміністраваньня грамадзкіх арганізацыяў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце дзейнічае першы год. Гэта магістарская праграма для беларускамоўных грамадзкіх актывістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. З-за перасьледаў уладаў ня ўсе здолелі прыехаць на сэсію ў Вільню, адміністрацыя і выкладчыкі ставяцца да гэтага з разуменьнем.

На сваёй першай сэсіі ў Вільні студэнты вырашылі заявіць пра сваю грамадзянскую пазыцыю і супольна зь мясцовым Таварыствам беларускай культуры апэратыўна зладзілі акцыю пратэсту супраць інаўгурацыі кіраўніка Беларусі, які застаўся пры ўладзе ў выніку фальсыфікацыі выбараў і грубага парушэньня дэмакратычных нормаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG