Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр Кастусь Мысьлівец


Радыё Свабода, Берасьце На 61 годзе жыцьця памёр старшыня Драгічынскай раённай арганізацыі БНФ Кастусь Мысьлівец. 8 красавіка ў Драгічыне адбылося пахаваньне актывіста.

Кастусь Мысьлівец – адзін з арганізатараў партыі БНФ на Берасьцейшчыне, які больш за дзесяць год кіраваў Драгічынскай гарадзкой арганізацыяй. На пахаваньне сабраліся ягоныя паплечнікі, а таксама прадстаўнікі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), АГП, грамадзскіх арганізацыяў Берасьцейшчыны зь Берасьця, Іванава, Маларыты, Кобрыня. Вянок з выпадку раптоўнай сьмерці актывіста даслаў Аляксандр Мілінкевіч.

Ужо будучы хворым, Кастусь Мысьлівец актыўна удзельнічаў у прэзыдэнцкай кампаніі. Па словах берасьцейскага актывіста БНФ Рыгора Бакіевіча, Кастусь Мысьлівец атрымаў інфаркт, і на гэта, у пэўнай ступені, паўплывалі факты зьвязаныя з выбарамі, бо ён вельмі перажываў за тое, што адбываецца ў нашай краіне.
XS
SM
MD
LG