Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбылася акцыя супраць інаўгурацыі Лукашэнкі


Радыё Свабода, Кіеў Сёньня ў Кіеве ля беларускае амбасады адбылася акцыя "Чорная метка для Рыгорыча (перазагрузка)", арганізаваная шэрагам грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў.

Акцыя была прысьвечана, паводле словаў удзельнікаў, “гэтак званай “інаўгурацыі” гэтак званага “прэзыдэнта Беларусі” Аляксандра Лукашэнкі”.

Каля двух дзясяткаў удзельнікаў акцыі навязалі на дрэвы вакол амбасады чорныя стужкі (вузелкі на памяць тым, хто спрычыніўся да рэпрэсіяў), раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра апошнія падзеі ў Беларусі, а таксама запусьцілі "ў Гаагу" прымацаваную да балёнікаў кардонную фігурку з вусамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG