Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе на блякаванай Кастрычніцкай плошчы


Радыё Свабода, Менск Усю мінулую ноч камунальныя і дарожныя службы працавалі над добраўпарадкаваньнем Кастрычніцкай плошчы, яшчэ за 12 гадзін да праезду картэжу А.Лукашэнкі з Драздоў тут клалі новы асфальт. Для гасьцей, якія запрошаныя на інаўгурацыю, на плошчы былі збудаваныя адмысловыя трыбуны і некалькі дзясяткаў біятулетаў.

Праходы да Кастрычніцкай плошчы сёньня блякаваныя міліцыяй, якая пускае сюды людзей толькі па спэцпрапусках, рух у цэнтры горада спынены, цягнікі мэтро на станцыі Кастрычніцкай не спыняюцца. Сквэр Янкі Купалы, дзе хацелі сабрацца прадстаўнікі ініцыятывы “Разам”, каб выказаць пратэст супраць інаўгурацыі, перарыты нібыта для рамонту дарожак і зачынены для наведнікаў.
XS
SM
MD
LG