Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турмы на Акрэсьціна выйшла каля 40 палітычных вязьняў


Радыё Свабода, Менск У ноч на 8 красавіка з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выйшла каля 40 чалавек, якія былі арыштаваныя падчас разгрому намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы Менску. Усе яны адбылі максымальны тэрмін адміністрацыйнага зьняволеньня – 15 сутак арышту.

Палітычных вязьняў сустракалі сваякі, сябры й паплечнік, якія адбылі пакараньне й выйшлі на волю раней. Да турмы на Акрэсьціна прыйшлі таксама вядомыя ў краіне людзі, такія як музыка Лявон Вольскі, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі, праваабаронца Людміла Гразнова, а таксама шматлікія журналісты.

Прысутныя сустракалі людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, кветкамі, запаленымі сьвечкамі, а таксама воклічамі й скандаваньнем “Жыве Беларусь”.

У турме працягваюць заставацца яшчэ 17 чалавек, якія адбываюць 15-суткавае зьняволеньне за ўдзел у акцыі пратэсту 25 сакавіка. Яны выйдуць на волю ў нядзелю, 9 красавіка.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG