Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзельскіх дэмакратаў не пускаюць у Менск у дзень інаўгурацыі Лукашэнкі


Радыё Свабода, Менск У Мядзеле праваахоўчыя органы сёньня прымалі захады, каб заўтрашняя інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прайшла без удзелу прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Тутэйшыя актывісты папярэджаныя пра непажаданасьць іхнага візыту ў Менск 8 красавіка.

Сёньня ў мядзельскую міліцыю былі выкліканы тры актывісты дэмакратычнага руху: Зьміцер Вінаградаў, Андрэй Абалевіч і Ігар Каўрус. Яны былі папярэджаны пра непажаданасьць іх знаходжаньня ў Менску ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Вось што распавёў кіраўнік мядзельскай каманды былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча Зьміцер Вінаградаў:

(Вінаградаў: ) “Выклікаў начальнік міліцыі, потым падышоў начальнік КДБ. “Ці ведаеце вы, што апазыцыя зьбірае заўтра акцыю пратэсту? Я вас папярэджваю, каб вы туды ня ехалі. І – кажа: мы вас заўтра пракантралюем. Калі вы паедзеце, то будзеце несьці адказнасьць”.

Мядзельская міліцыя ўжо мае досьвед кантролю за перамяшчэньнем дэмакратычных актывістаў. 25 сакавіка на апазыцыйную акцыю, прымеркаваную да Дня Волі, зьбіраўся прыехаць у Менск Ігар Каўрус:

(Каўрус: ) “Я выехаў зь Мядзелу. Два пасты ДАІ мяне прапусьцілі – адзін пост быў у Мядзеле, другі – у Ільі. А перад уездам у Менск мяне затрымалі і абвінавацілі ў тым, што мая машына не стаіць на ўліку. І адтуль мяне забрала мядзелская міліцыя – зь мігалкай мяне везьлі назад”.

Яшчэ аднаму мядзельскаму актывісту Андрэю Абалевічу ўдалося 21 сакавіка патрапіць у Менск. Аднак і тут яго высачылі супрацоўнікі праваахоўчых органаў:

(Абалевіч: ) “Я ішоў у бок Кастрычніцкай плошчы. Міліцыянты ў цывільным спынілі мяне, каб праверыць дакумэнты. Я ім паказаў пашпарт. Мне сказалі праехаць у пастарунак, каб, маўляў, нешта ўдакладніць. Пасадзілі ў машыну, прывезьлі на Акрэсьціна і там ужо завялі справу па 156-м артыкуле. Склалі пратакол, што я ішоў у бок Кастрычніцкай плошчы, нецэнзурна лаяўся, крычаў, каб мяне прапусьцілі, скакаў. 21 сакавіка пасадзілі, 28-га выпусьцілі – 7 сутак далі”.

Паведаміў былы палітвязень Андрэй Абалевіч зь Мядзелу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG