Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Такая “інаўгурацыя” ёсьць зьдзекам з нацыі”


Сяргей Навумчык, Прага У Менску ля Кастрычніцкай плошчы міліцыя разагнала ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Лукашэнкі, якая была арганізаваная актывістамі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Падзею камэнтуе лідэр партыі Зянон Пазьняк.

(Пазьняк: ) "Так званая "інаўгурацыя" фальшывага прэзыдэнта, які ідзе незаконна на трэці тэрмін, які ашукаў свой народ, які растаптаў заканадаўства, – такая "інаўгурацыя" ёсьць зьдзекам з нацыі. І народ ня можа гэта цярпець. Ня можа беларускі народ прыкідвацца, што ўсё добра, што быццам бы так і трэба. Хоць адзін чалавек павінен сказаць, што гэта фальш, што гэта зьдзек, што народ гэтага ніколі не прыме. І гэта вельмі важна. Як пісаў некалі Караткевіч, "і адзін можа". Нічога, што выйшла няшмат. Сёньня важна, што яны ўзялі на сябе адказнасьць за ўсю беларускую нацыю, паказалі, што гэта зьдзек і што народ гэтага цярпець ня будзе. І такога фальшу прымаць таксама ня будзе".
XS
SM
MD
LG