Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія: сьпіс "неўязных" будзе зацьверджаны ў панядзелак


Радыё Свабода Эўразьвяз ўводзіць забарону на паездкі ў краіны Эўразьвязу для вялікай групы высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, датычных да парушэньняў правоў чалавека і дэмакратычных нормаў.

Пра гэта заявіла "Свабодзе" прадстаўніца Эўракамісіі Эма Адвін.

Паводле яе, у сьпісе 31 чалавек. Яго ўзначальвае прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Апроч таго забарона на паездкі ў Эўразьвяз будзе тычыцца шэрагу міністраў, чальцоў прэзыдэнцкай адміністрацыі, кіраўніцтва спэцслужбаў і старшыняў выбарчых камісій, датычных, як мяркуе Эўразьвяз, да фальсыфікацыі вынікаў выбараў і задушэньня пратэстаў пасьля іх.

Сьпіс будзе афіцыйна зацьверджаны ў панядзелак на нарадзе міністраў краінаў Эўразьвязу у Люксэмбургу. Паводле Эмы Адвін, сьпіс неўяздных можа быць пашыраны, калі рэпрэсіі працягнуцца.

Гл.таксама • Эўрапарлямэнт не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам і патрабуе паўторных выбараў • Мілінкевіч і Вячорка ў Страсбуры віталі рэзалюцыю Эўрапарлямэнту • Эўрапарлямэнт заклікае правесьці паўторныя выбары ў Беларусі • Як рэагуюць у Менску на рэзалюцыю Эўрапарлямэнту? • Афіцыйны Менск рэагуе на рэзалюцыю Эўрапарлямэнту • Што думаюць на вуліцах Менску пра рэзалюцыю Эўрапарлямэнту? • 5 красавіка: Эўрапарлямэнт падрыхтаваў 6 праектаў рэзалюцыі па Беларусі [фота]
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG