Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лябедзька патрабуе ад БТ і Зімоўскага мільярд рублёў


Радыё Свабода Сёньня, другі дзень запар, адбываўся разгляд пазову лідэра АГП А.Лябедзькі да Белтэлерадыёкампаніі й А.Зімоўскага — аўтара фільму “Тэорыя змовы: кіраваны хаос”. Анатоль Лябедзька абвінавачвае аўтараў фільму за паклёп і намагаецца праз суд абараніць свой гонар і годнасьць. Ён патрабуе спагнаць зь Белтэлерадыёкампаніі й з Аляксандра Зімоўскага 1 мільярд рублёў.

Анатоль Лябедзька запатрабаваў, каб стваральнікі фільму падалі доказы таго, што ён сапраўды казаў словы, укладзеныя ў ягоныя вусны й агучаныя за кадрам.

Сёньня Аляксандар Зімоўскі тлумачыў, што кадры, якімі ён скарыстаўся, атрымаў ад невядомага чалавека на вуліцы й інтэрпрэтаваў іх са свайго разуменьня. Ён скарыстаўся ў судзе сваім правам і пачаў задаваць пытаньні апазыцыянэру. Спадар Зімоўскі спытаўся: “Грамадзянінам якой краіны вы зьяўляецеся?”, “Ці ведаеце, як выглядае дзяржаўны сьцяг?”, Ці ёсьць у краіне справядлівы й незалежны суд?”.

Затым судзьдзя спыніла старшыню Белтэлерадыёкампаніі, патлумачыўшы: пытаньні ніякага дачыненьня да справы ня маюць. Аляксандар Зімоўскі пасьля выступу папрасіў суд адпусьціць яго — у зьвязку з тым, што “трэба рыхтавацца да інаўгурацыі”.

Рашэньне суду будзе агучана 10 красавіка.
XS
SM
MD
LG