Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст салідарнасьці ўжо падпісалі дзясяткі вядомых эўрапейскіх палітыкаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскі Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі падрыхтаваў ліст салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, які падпісалі дзясяткі вядомых людзей, у тым ліку і старшыня Эўрапарлямэнту Жазэп Барэль. Ліст гэтымі днямі будзе накіраваны Аляксандру Мілінкевічу.

У лісьце гаворыцца, што ў Беларусі арышты і зьбіцьцё ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, іх звальненьне з працы і шантаж сталіся “штодзённай справай”, а сама Беларусь “застаецца апошняй дыктатурай у Эўропе, дзе “груба парушаюцца правы чалавека”.

“Грамадзкі ўздым у Беларусі, які мы бачылі апошнім часам, давядзе да таго, што Беларусь стане вольнай і незалежнай дзяржавай, беларускі народ скіне таталітарнае ярмо і далучыцца да сям’і дэмакратычных эўрапейскіх народаў. У гэты час мы выказваем салідарнасьць зь беларускім народам, які змагаецца за свабоду, а змагацца за свабоду мае права кожны чалавек. Мы хочам перадаць вам слова і ідэю, дзякуючы якім наша краіна стала вольнай, гэта слова салідарнасьць”, – гаворыцца ў звароце.

Старшыня Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі Антось Цялежнікаў сказаў Радыё Свабода:

(Цялежнікаў: ) “Гэта ліст салідарнасьці з усімі беларускімі патрыётамі, палітычнымі вязьнямі, якія былі арыштаваныя ў часе перадвыбарчай кампаніі, а таксама ў пэрыяд ад 19 па 25 сакавіка. Ліст падпісалі знаныя польскія і замежныя палітыкі, але таксама і прадстаўнікі польскай інтэлігенцыі”.

Ліст, сярод іншых, падпісалі старшыня Эўрапейскага парлямэнту Жазэп Барэль, расейскі палітык Грыгоры Яўлінскі, а таксама легендарны паплечнік Леха Валэнсы Генрык Вуец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG