Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст з Казлоўшчыны пакараны штрафам


Радыё Свабода У Дзятлаве адміністратыўная камісія пры гарвыканкаме сёньня аштрафавала на 15 000 тысяч рублёў актывіста зь мястэчка Казлоўшчына Пётру Цярэшку.

Падставай стаў складзены яшчэ ў сакавіку пратакол пра расклейваньне Пётрам Цярэшкам агітацыйных улётак Аляксандра Мілінкевіча. Камісія палічыла гэта адміністратыўным правапарушэньнем.

Пётра Цярэшка даводзіў сябрам камісіі, што агітацыйныя матэрыялы ён расклейваў ва ўстаноўленых месцах, і пратакол на яго ўчастковы склаў з парушэньнямі закону. Але гэтыя аргумэнты не паўплывалі на рашэньне камісіі.
XS
SM
MD
LG