Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Белаазёрск: хуліган напаў на дэпутатку гарсавету ад апазыцыі


Радыё Свабода Позна ўвечары 6 красавіка дэпутатка гарадзкога савету, сябра партыі БНФ Надзея Быкава знаходзілася каля белаазёрскага шпіталю, куды адвозіла хворую маці. Калі яна ўжо сабралася вяртацца дадому, да яе зьнянацку падышоў незнаёмы й пачаў лаяцца, называючы “бэнээфаўкай”. Надзея паспрабавала разьвярнуць машыну. Тады незнаёмец выбіў заднюю фару аўто.

Спадарыня Быкава змушана была зьвярнуцца да міліцэйскага патруля, які й затрымаў хулігана. Ім аказаўся мясцовы жыхар сп. Валошчык. У міліцыі склалі пратакол, правялі экспэртызу. Але ледзь не адразу хулігана адпусьцілі.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў матывавалі гэта тым, што сп. Валошчык — інвалід 2-й групы, і толькі што прайшоў курс псыхатэрапэўтычнага лекаваньня.

Надзея Быкава не выключае, што напад мог адбыцца з палітычнай замовы — як расправа за актыўны ўдзел у папярэдняй выбарчай кампаніі. “Цяпер я адчуваю сябе ў небясьпецы й баюся за сваю сям’ю” — гаворыць белаазёрская дэпутатка.
XS
SM
MD
LG