Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы пакуль афіцыйна не камэнтуе сьмерць віцэ-консула


Радыё Свабода Міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэлер заявіў, што ягонае міністэрства пакуль афіцыйна не камэнтуе сьмерці ў Беластоку віцэ-консула Польшчы ў Горадні Рышарда Бадоня-Легра.

Стэфан Мэлер сказаў:

(Мэлер: ) “Мы павінны перадусім даведацца пра дакладныя прычыны сьмерці спадара консула, пра ўсё, што адбывалася зь ім пасьля перасячэньня беларуска-польскай мяжы і толькі тады, калі ўсё гэта будзе вядома, падрыхтуем адпаведную заяву ў справе супрацоўніка нашага міністэрства”.

Гл.таксама • У шпіталі памёр віцэ-консул Польшчы ў Горадні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG