Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкага актывіста аштрафавалі на 500 тысяч рублёў за ўлёткі


Радыё Свабода У Баранавічах адміністратыўная камісія пры гарвыканкаме сёньня прыняла рашэньне пакараць штрафам памерам 500 тысяч рублёў мясцовага моладзевага актывіста Сяржука Марчыка.

Той паведаміў Радыё Свабода, што падставай для вынясеньня такога пакараньня стаў складзены яшчэ 10 сакавіка пратакол пра распаўсюд ім агітацыйных улётак былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Камісія палічыла гэта адміністратыўным правапарушэньнем.

Сяргей Марчык нядаўна выйшаў на волю зь менскай турмы на Акрэсьціна пасьля 10-суткавага арышту, якім быў пакараны за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG