Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея й Нямеччына істотна розьняцца ў ацэнцы выбараў у Беларусі


Радыё Свабода, Прага У пытаньні ацэнкі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Расея і Нямеччына маюць істотныя адрозьненьні – так пішуць нямецкія СМІ, камэнтуючы візыт у Бэрліне расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.

Расейскі міністар сустракаўся сёньня з бундэсканцлерам Ангелай Мэркель і міністрам абароны Нямеччыны Францам-Ёзэфам Юнгам, учора меў працяглыя перамовы зь кіраўніком нямецкага зьнешнепалітычнага ведамства Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. У часе сустрэчаў з бэрлінскімі кіраўнікамі міністар Лаўроў настойваў на тым, што ў аснову фармаваньня дачыненьняў зь Беларусі і таксама Ўкраінай мусяць быць пакладзеныя вынікі нядаўніх выбараў у гэтых краінах.

Тым часам нямецкі бок заявіў, што выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Паводле міністра Штайнмаера, нагадваньне пра гэта беларускаму кіраўніцтву ня ёсьць умяшаньнем ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы.

Абодва міністры, аднак, пагадзіліся, што ў дыялёгу з афіцыйным Менскам не павінна ўводзіцца канфрантацыя.
XS
SM
MD
LG