Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля допыту ў міліцыі ў гарадзенскай студэнткі правялі ператрус


Радыё Свабода Сёньня два міліцыянты забралі з заняткаў Юлію Касьпер, каб даставіць на допыт у Ленінскі РАУС гораду. Ёй сказалі, што яе дапытваюць у якасьці сьведкі па справе аб фальсыфікацыі подпісаў за А.Казуліна. Маўляў, некаторыя са студэнтаў нібыта адмовіліся ад сваіх подпісаў. Юлія Касьпер брала ўдзел у кампаніі іх збору. Сьледчы ёй сказаў, што гэтая справа будзе “хутка раскручвацца”.

Пасьля гэтага ў інтэрнацкім пакоі, дзе яна жыве, адбыўся ператрус. У дзяўчыны ўзялі некаторыя дакумэнты, зьвязаныя, у прыватнасьці, зь дзейнасьцю арганізацыі маладых сацыял-дэмакратаў, да якой яна належыць. Ёй сказалі, што яны патрэбны для графалягічнай экспэртызы.

Юлія Касьпер навучаецца на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўнівэрсытэту. 21 сакавіка яна была арыштавана ў Менску побач з Кастрычніцкім пляцам і адседзела сем сутак у спэцпрыёмніку на Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG