Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барыс Кіт у сваё 96-годзьдзе: “Беларуская моладзь выявіла гераізм”


Сяргей Навумчык, Прага Сёньня сусьветна вядомаму навукоўцу астрафізыку Барысу Кіту спаўняецца 96 гадоў. У ягонай біяграфіі – выкладаньне і дырэктарства ў Віленскай і Наваградзкай беларускіх гімназіях, у Маладзечанскай і Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыях.

У Злучаных Штатах Барыс Кіт браў ўдзел у распрацоўцы вадароднага паліва для касьмічных сыстэмаў NASA і выпрацоўкі стратэгіі спадарожнікавых камунікацыяў. Сёньня мы патэлефанавалі Барысу Кіту ў Франкфурт-на-Майне.

(Навумчык: ) "Спадар Барыс, што адчуваеце Вы ў 96 гадоў?"

(Кіт: ) "З сумам адчуваеш, што канчаецца жыцьцё, але ж таксама з пачуцьцём, што трэба прымаць ўсё, што робіцца ў прыродзе...”

(Навумчык: ) "За 96 гадоў жыцьця Вы былі знаёмыя зь вялікай колькасьцю асобаў, у тым ліку і усясьветна вядомых, як напрыклад Вэрнэр фон Браўн, канструктар Apollo, які даставіў чалавека на месяц. Хто пакінуў у Вашай памяці найбольшае ўражаньне?"

(Кіт: ) "Васіль Быкаў. Гэта адзін з нашых найвыбітнейшых пісьменьнікаў, ня толькі пісьменьнікаў, але і прарокаў, і філёзафаў таксама. Ён на мяне зрабіў вялікае ўражаньне тым, што ён вельмі праніклівы чалавек, выдатна разумеў палітычную сытуацыю ў сьвеце. А таксама добра пазнаваўся на людзях. Для мяне была страшна вялікая ўзнагарода тое, што ён заўсёды быў са мной у вельмі добрых адносінах”.

(Навумчык: ) "Спадар Барыс, Вы сочыце за падзеямі ў Беларусі, ведаеце пра акцыі, якая беларуская моладзь наладзіла супраць фальсыфікацыі выбараў?"

(Кіт: ) "Яны робяць вялікую справу. Цяпер праблема Беларусі вядомая ва ўсім сьвеце, дзякуючы іхняму гераізму, таму, што яны выйшлі. Моладзь выявіла гераізм”.

(Навумчык: ) "А што б Вы ім пажадалі?"

(Кіт: ) "Самага найлепшага. Посьпехаў у іх дзейнасьці".
XS
SM
MD
LG