Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Выдатна выступіў малады выканаўца Багдан Андрусышын, прапяяўшы пад уласны акампаньямант на гітары жаўнерскую песьню “У гушчарах”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 6 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Бацькаўшчына”, 1966 год. Дрыгвіч піша:

“Вялікі тыдзень! Таму, хто перажываў яго ў беларускай вёсцы, сваім традыцыйным значэньнем, а галоўна, глыбока-набожным настроем, ён такі-ж незабытны, як і сам Вялікдзень. Сягнем памяцьцю да перажытага там на мілай бацькаўшчыне; як вясьнянаю пагодаю надыханыя грудзі й зарумененыя твары ў Вербную Нядзелю, шчыра насьпяваўшыся ў сьвятыні, абдзяляліся потым звычаёва-жартаўлівым “Ня я б’ю — вярба б’е”, ідучы дадому…”

“Беларус”, 1976 год. Як адзначалі беларусы ў Нью-Ёрку 200-годзьдзе ЗША й 58-я ўгодкі Акту 25 сакавіка:

“Выдатна выступіў малады выканаўца Багдан Андрусышын, прапяяўшы пад уласны акампаньямант на гітары жаўнерскую песьню “У гушчарах” на словы Натальлі Арсеньневай, песьню “Спадчына” на словы Янкі Купалы ды прадэклямаваўшы найвыдатнейшы твор беларускай патрыятычнай прозы “Хрыстос Уваскрос” Сяргея Палуяна, у якім праведзенае параўнаньне цярпеньняў Хрыста з пакутамі нашага народу”.

“Свабода”, 1996 год. Пра акцыю студэнтаў Магілёўскага пэдынстытуту:

“Група студэнтаў наладзіла тут збор подпісаў “за далучэнне Магілёва да Швецыі”. Побач з падпіснымі лістамі на стале стаяла шыльдачка: “Тут сядзеў А.Г.Л.”. Але свае подпісы паспелі паставіць толькі некалькі дзесяткаў студэнтаў, паколькі акцыю “запеленгавала” адміністрацыя. Падпісныя лісты ў той жа дзень былі накіраваныя ўраду Швецыі. У суправаджальным пісьме студэнты выказалі просьбу, каб мэрам будучага шведскага горада Магілёва быў прызначаны спадар Карлсан (былы прэм’ер Швецыі)”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG