Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька падаў у суд на Зімоўскага


Радыё Свабода На 6-га красавіка ў судзе Першамайскага раёну Менску прызначаны разгляд пазову лідэра АГП Анатоля Лябедзькі да аўтараў фільму “Тэорыя змовы: кіраваны хаос”.

Анатоль Лябедзька абвінавачвае А.Зімоўскага, Н.Ждановіч і М.Уладзімірава ў паклёпе і патрабуе праз суд абараніць ягоны гонар і годнасьць.

Фільм “Тэорыя змовы: кіраваны хаос” дэманстраваўся 20 лютага на БТ. Потым яго паўтаралі некалькі разоў, у тым ліку, — і ў той час, на які быў заплянаваны выступ Аляксандра Лукашэнкі як кандыдата на прэзыдэнта ў часе выбарчай кампаніі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG