Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намёт перад амбасадай Беларусі ў Варшаве стаіць ужо 25 дзён (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ужо 25 дзён стаіць каля беларускай амбасады намёт – цяпер ужо намёты – з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў, у якім кругласутачна дзяжураць палякі і беларусы. Каля амбасады Беларусі ў Варшаве пабываў карэспандэнт "Свабоды".

Так доўга пратэст такога тыпу не трываў, бадай, ніколі ў гісторыі беларускага дэмакратычнага руху, хаця ў дадзеным выпадку можна казаць пра рух міжнародны, бо з трох асобаў, якія знаходзяцца ў намётах ад самога пачатку – Элы, Славаміра і Антося, толькі Антось – беларус.

(Антось: ) “Наша акцыя бестэрміновая – няма нейкага канкрэтнага дня, калі мы вырашылі скончыць. Да нас далучыўся бацька Марыюша Машкевіча, што яшчэ раз пацьвярджае, што сэнс у гэтым ёсьць. Мы ўжо тут чацьверты тыдзень, час вельмі хутка мінуў, але думаю, што будуць стаяць намёты столькі, колькі трэба”.

За гэты час каля намётаў прайшоў шэраг масавых акцыяў супраць фальсыфікацыяў вынікаў выбараў, перасьледу апазыцыі ў Беларусі. Намёты наведалі вядучыя польскія палітыкі, грамадзкія дзеячы, намёты сталі ў пэўным сэнсе адной з прычынаў ноты пратэсту афіцыйнага Менску, які абвінаваціў бок польскі ў перашкодах у працы беларускім дыпляматам.

Варшавянка Эла – сапраўдная гаспадыня намётавага мястэчка, яна прыбірае гатуе, а адначасова інфармуе наведвальнікаў пра сэнс пратэсту.

(Эла: ) “Я адчуваю сябе вельмі добра – лічу, што гэта важная справа”.

Славамір цягам 25 дзён практычна не пакідаў намёту на працяглы час, ён найменш гаваркі, кажа, што справа для якой ён тут знаходзіцца – слушная, ніхто яго рабіць гэта не змушае, таму і няма чаго наракаць.

(Славамір: ) “Яшчэ трымаюся – жывы, прынамсі, і загартаваны”.

Напярэдадні на галоўным намёце зьявіся надпіс “Амбасада вольнай Беларусі” і гэта ў пэўным сэнсе сапраўды так – менавіта сюды, каб даведацца апошнія праўдзівыя навіны зь Беларусі, цягам гэтых дзён прыходзілі тысячы палякаў.

Фотарэпартаж







XS
SM
MD
LG