Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту: Беларусь – асноўная праблема Эўропы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч заявіў Радыё Свабода, што сёньняшні візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Эўрапейскі парлямэнт, стаўленьне да яго кіраўніцтва парлямэнту і Эўразьвязу сьведчыць аб тым, што праблема Беларусі становіцца адной з цэнтральных у Эўропе.

(Анышкевіч: ) “Вельмі добра, што да гэтага візыту дайшло, бо спадар Мілінкевіч мог яшчэ раз пазнаёміць нас з тым, як выглядае сытуацыя ў Беларусі.

З другога боку, гэта чарговае сьведчаньне таго, што эўрапейская супольнасьць прызнае яго як лідэра дэмакратычнай апазыцыі. Зьвярніце ўвагу, што сёньня ўсе паўтаралі прозьвішча Аляксандра Мілінкевчіа – у тым ліку і прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі і Рады Эўразьвязу ў часе прамоваў.

Гэта, магчыма, можа быць гарантыяй бясьпекі для спадара Мілінкевіча ў Беларусі.

Увогуле мы бачым, што праблема Беларусі становіцца адной з цэнтральных у Эўропе”.

Гл.таксама • Эўрапарлямэнтары напісалі адкрыты ліст да беларускай апазыцыі • Канцлер Аўстрыі заклікае ЭЗ дапамагчы апазыцыі ў Беларусі • Эўрапарлямэнт выказаў салідарнасьць з дэмакратычнай Беларусьсю • Бел-чырвона-белая атрыбутыка зьявілася ў Эўрапарлямэнце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG