Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор адрапартаваў Лукашэнку пра колькасьць арыштаваных


Радыё Свабода Падчас выбарчай кампаніі каля 600 чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Пра гэта паведаміў генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч падчас сёньняшняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле пракурора, выбары былі праведзеныя ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, нацыянальным заканадаўствам, а таксама з прынцыпамі і нормамі міжнароднага права. Волевыяўленьне грамадзян было свабодным – лічыць Пётар Міклашэвіч.

Пры гэтым, паводле яго, пракуратура атрымала шэраг скаргаў, якія былі вырашаныя.

У мэтах забесьпячэньня правапарадку падчас падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў пракуратурай пракурорамі было вынесена 75 актаў рэагаваньня, 32 афіцыйныя папярэджаньні аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, распачаты шэсьць крымінальных справаў.

Кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў дзеяньні пракуратуры па забесьпячэньні законнасьці ў пэрыяд выбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG