Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнтары напісалі адкрыты ліст да беларускай апазыцыі


Радыё Свабода Парлямэнтары розных фракцый Эўрапарлямэнту падпісалі адкрыты ліст, у якім выказваюць салідарнасьць зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Гэты ліст ініцыявала дэпутатка зь Нямеччыны Элізабэт Шрэдтэр. У ім ухваляюцца дзеяньні дэманстрантаў на Кастрычніцкім пляцы. “Калі ніякія свабодныя выбары больш немагчымыя, мірныя дэманстрацыі зьяўляюцца адзіным шляхам, каб выказаць свой пратэст”, — гаворыцца ў лісьце.

Дэпутаты таксама заяўляюць, што мірныя пратэсты мужных людзей у Беларусі былі ўвасабленьнем новай сілы ў Беларусі, якая “зможа прывесьці да дэмакратыі й эканамічнага ўзьлёту”.

Дэпутаты патрабуюць, каб візавыя санкцыі з боку Эўразьвязу не абмяжоўваліся толькі пэрсонай Аляксандра Лукашэнкі, а былі пашыраны на асоб, якія мелі дачыненьне да фальсыфікацыі выбараў і ліквідацыі пратэстаў на Кастрычніцкім пляцы. Парлямэнтары абмяркоўваюць рэзалюцыю па Беларусі й прапануюць адмовіць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дэмакратычнай легітымнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG