Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьветлагорск: затрыманы актывіст каманды Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня сьветлагорская міліцыя затрымала Тэльмана Масьлюкова — сябра Партыі БНФ, актывіста каманды Аляксандра Мілінкевіча.

Тэльману Масьлюкову інкрымінуюць парушэньне заканадаўства яшчэ 25 лютага, калі ён устанавіў ля ўваходу на гарадзкі рынак пляншэт з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча, такім чынам, на думку мясцовай выбарчай камісіі, арганізаваўшы пікет у падтрымку кандыдата на прэзыдэнта. Актывіст расказвае:

(Масьлюкоў: ) “Сёньня мяне прывезьлі ў раённы аддзел міліцыі. І там, у прысутнасьці міліцыянтаў і сьведкаў, склалі пратакол. Мяне зь ім азнаёмілі, а таксама з пратаколам і рапартамі міліцыянтаў, што былі складзеныя яшчэ 25 лютага. А далей — сказалі — будзе суд”.
XS
SM
MD
LG