Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец атрымаў чатырохдзённы адпачынак


Радыё Свабода Сёньня палітык Павал Севярынец, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі на лесапавале ў Полацкім раёне, атрымаў чатырохдзённы адпачынак.

“Хімікі”, якія не парушаюць рэжыму, маюць магчымасьць раз на месяц зьезьдзіць дадому сустрэцца з роднымі, папраць бялізну і папоўніць запасы харчоў. Паўла Севярынца не адпускалі дадому два з паловай месяцы. Таксама Севярынцу паведамілі, што цяпер ён будзе працаваць не на лесапавале, а стропальшчыкам на Алёшчынскім лесапункце. Адпачынак “палітхімік” мае правесьці ў бацькоўскім доме ў Віцебску.

Нагадаем, што Павал Севярынец быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі – суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі вулічных акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэфэрэндуму 2004 году. Ад жніўня мінулага году Севярынец знаходзіцца на пасяленьні ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну.
XS
SM
MD
LG