Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“А гадзіне 20 мін. 30 па радыё з Літвы (Коўна) разьнесьліся па цэлым сьвеце гукі беларускага нацыянальнага гімну” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты розных гадоў за 5 красавіка.

“Беларуская крыніца”, 1936 год. Да сьвяткаваньня дня 25 сакавіка:

“А гадзіне 20 мін. 30 па радыё з Літвы (з Коўна) разьнесьліся па цэлым сьвеце гукі беларускага нацыянальнага гімну… Перш была прамова ў літоўскай мове, а пасьля ў беларускай і францускай. Потым дэклямаваліся беларускія вершы, выступаў беларускі хор пад кіраўніцтвам А.Магача і йграў беларускія мэлёдыі струнны квартэт. Трывала ўсё гэта болей гадзіны”.

“ЛіМ”, 1966 год. Пісьменьнік Алесь Савіцкі пра работу ХХІІІ зьезду КПСС:

“У наш, пісьменьніцкі, адрас на з’ездзе гаворыцца нямала слоў удзячнасці за добрыя кнігі, што памагаюць людзям працаваць і жыць, змагацца і перамагаць. Гаворыцца і нямала горкіх, але справядлівых слоў. Мала напісана кніг сапраўды таленавітых, сапраўды мастацкіх, сапраўды цікавых і карысных. Такіх, якія б сталі вострай і магутнай зброяй у барацьбе за пабудову камунізма”.

“Имя”, 1996 год. Лявон Баршчэўскі заяўляе:

“Я ня помсьлівы чалавек, аднак лічу, што ўсе, хто парушыў чыёсьці права — я маю на ўвазе, да прыкладу, тых, хто зьбіваў дэпутатаў (дарэчы, прозьвішчы многіх з гэтых людзей вядомыя — яны ёсьць у кампутарах, недасяжных для спэцслужбаў), — рана ці позна будуць пакараныя. Ня можа быць дэмакратычнай дзяржавы, калі зло не караецца”.
XS
SM
MD
LG