Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белая атрыбутыка зьявілася ў Эўрапарлямэнце


Радыё Свабода У Страсбуры на пачатку сёньняшняга пленарнага паседжаньня Эўрапарлямэнту яго прэзыдэнт Жазэп Барэль прывітаў лідэра аб’яднанай беларускай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча, які прыехаў, каб назіраць за сёньняшнімі дэбатамі аб рэзалюцыі што да сытуацыі ў Беларусі – гэтую рэзалюцыю мяркуецца ўхваліць у чацьвер.

Чакаецца, што ў гэтым дакумэнце будуць палажэньні — аб забароне на ўезд беларускіх чыноўнікаў у краіны Эўразьвязу, аб актывах і грашох Аляксандра Лукашэнкі, аб прэзыдэнцкіх выбарах і будучай палітыцы Эўразьвязу дачынна Беларусі.

Некаторыя эўрадэпутаты на знак салідарнасьці зь Беларусьсю маюць бел-чырвона-белыя шалікі або іншую атрыбутыку нацыянальных беларускіх колераў.

Аляксандар Мілінкевіч падчас свайго візыту ў Страсбур даў інтэрвію тэлеканалу “Эўраньюз”, у якім сказаў, што дэманстрацыі, праведзеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, далі людзям надзею.

“Я веру, што пасьля галасаваньня вельмі шмат людзей у Беларусі, шмат нашых грамадзянаў пераадолелі страх, што існуе ў нашай краіне. Сёньня яны могуць змагацца за свой гонар і за сваю будучыню, гэта ёсьць вялікім вынікам і дасягненьнем для нас, – сказаў Аляксандр Мілінкевіч. – Цяпер апазыцыя прадбачыць масавы пратэст, які можа адбыцца ў той час, калі Аляксандар Лукашэнка будзе трэці раз даваць прысягу ў гэтыя выходныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG