Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Менводаканал” патрабуе кампэнсацыі ад Мілінкевіча


Радыё Свабода Прадпрыемства “Менводаканал” патрабуе ад Аляксандра Мілінкевіча кампэнсаваць сродкі, выдаткаваныя на прачыстку каналізацыі на Кастрычніцкай плошчы, дзе з 20 па 24 сакавіка знаходзіўся намётавы гарадок.

У штаб Мілінкевіча быў накіраваны ліст дырэктара “Менводаканалу”, дзе адзначаецца, што Мілінкевіч, “як адзін з арганізатараў мітынгу на плошчы”, павінен заплаціць 858 тысячаў 796 рублёў, бо прадпрыемства “панесла неабгрунтаваныя выдаткі па прачыстцы каналізацыйнай сеткі ад пабочных прадметаў ў месцах канцэнтрацыі удзельнікаў мітынгу”.

У каштарысе пазначаныя выдатку на прачыстку сеткі каналізацыі, заварваньне люка каналізацыі і кампэнсацыю за малааб’ёмнасьць працы.

Нагадаем, Мілінкевіч неаднаразова падкрэсьліваў, што ня быў арганізатарам мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Учора каля сотні студэнтаў правялі жартаўлівы флэш-моб на галоўпаштамце ў Менску, накіроўваючы “Менводаканалу” пераводы ў кампэнсацыю за мітынг на Кастрычніцкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG