Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афіцыйны Менск перагледзіць стасункі з НАТО?


Радыё Свабода На думку беларускага Міністэрства замежных справаў “НАТО сьвядома палітызуе адносіны зь Беларусьсю”. Пра гэта заявіў сёньня прэсавы сакратар міністэрства Андрэй Папоў.

31 сакавіка Рада Паўночнаатлянтычнага альянсу асудзіла "выкарыстаньне сілы беларускімі ўладамі ў дачыненьні да дэманстрантаў, якія мірна пратэставалі супраць парушэньня іх правоў на дэмакратычны выбарчы працэс", а таксама "адвольныя" затрыманьні беларусаў і замежных грамадзян да і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў за "выказваньне палітычных прыхільнасьцяў".

У заяве Рады НАТО таксама гаварылася, што альянс пачаў перагляд адносінаў зь Беларусьсю з мэтай вызначыць, якім шляхам НАТО можа "аказаць найбольшую падтрымку і ўмацаваць дэмакратычныя працэсы і вяршэнства закону ў краіне".

Прэсавы сакратар беларускага мяркуе, што "даючы ацэнкі выбарнаму працэсу ў той ці іншай краіне, НАТО бярэ на сябе абсалютна не ўласьцівыя гэтай арганізацыі функцыі", – зазначыў Папоў. Ён адзначыў, што ўзаемадзеяньне Беларусі з НАТО ажыцьцяўляецца ў межах індывідуальнай праграмы партнэрства і будуецца "ў такіх формах і ў такіх межах, якія адпавядаюць узаемным інтарэсам бакоў".

"У гэтым кантэксьце названая заява Рады НАТО дае і Беларусі падставы падумаць аб тым, каб разгледзець нашы адносіны з альянсам", – заявіў Андрэй Папоў.
XS
SM
MD
LG