Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлюк Быкоўскі: “Апазыцыя не лічыла гэтую кампанію выбарамі"


Радыё Свабода Палітычны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі:

(Быкоўскі: ) “Апазыцыя не лічыла гэтую кампанію выбарамі, а толькі палітычнай кампаніяй. У яе зьявілася асоба — адзіны кандыдат ад аб’яднананай апазыцыі Мілінкевіч, ён за вельмі кароткі тэрмін набыў рэйтынг, вядомасьць. Таму праект апазыцыі дзеля раскруткі новай асобы да агульнанацыянальнага маштабу можна лічыць пасьпяховым. Іншае пытаньне, што яна праходзіла ў надзвычай жорсткіх умовах, якіх яшчэ не было ў Беларусі. Не было такой колькасьці затрыманьняў і арыштаў апазыцыянэраў. Не было такой сытуацыі з прэсай — раней былі незалежныя газэты, якія маглі быць рупарам і камунікатарам апазыцыі.

Акцыя пратэсту і зьяўленьне намётавага гарадка пасьля кампаніі паказала новую якасьць грамадзкіх працэсаў. Гэта вынік ня столькі дзейнасьці апазыцыі, колькі стыхійнае мерапрыемства, да якога апазыцыя далучылася. Там было шмат моладзі. Гэты намётавы гарадок справакаваў праяву салідарнасьці грамадзянаў, стаў нагодай штодзённых мітынгаў у Менску, стаў нават у пэўным сэнсе сродкам масавай інфармацыі. Бо той мікрафон, які там працаваў, даваў магчымасьць рэтрансьляваць ідэі і лёзунгі апазыцыі.” (Чытаць увесь тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды")
XS
SM
MD
LG