Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка зьявіўся перад журналістамі


Радыё Свабода Сёньня Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пасьля 20 сакавіка зьявіўся перад журналістамі. 4 красавіка кіраўнік Беларусі прыняў амбасадара Казахстану Газіза Алдамжарава. Сустрэча адбылася з нагоды завяршэньня казахскім дыпляматам сваёй місіі ў Беларусі.

А 15-й гадзіне кароткі сюжэт з гэтай сустрэчы паказала Беларускае тэлебачаньне. Лукашэнка й ягоны госьць сядзелі ў крэслах насупраць, у эфіры прагучала па некалькі іхных сказаў.

Як паведаміў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў пратакольнай сустрэчы, сёньня было надзвычай многа журналістаў. Усе яны пільна ўглядаліся ў твар кіраўніка дзяржавы. Лукашэнка зьнешне выглядаў здаровым, хаця й стомленым.
XS
SM
MD
LG