Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад зграі ваўкоў юнака выратаваў мабільны тэлефон


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ 4 красавіка.

“Народная Воля” паведамляе: былы iмiдж-мэйкер Генадзя Зюганава, а цяпер прэсавы сакратар дзяржсакратара так званай Саюзнай дзяржавы Расеi і Беларусі (па прафэсіі ўрач-тэрапэўт) Іван Макушок піша кнігу пра Аляксандра Лукашэнку. У ёй будзе шмат дакумэнтальнага матэрыялу. Мяркуецца, што новы твор выйдзе ўжо летам.

Бесцырымоннасьць уладаў, неспраўджаная мара рэвалюцыі, млявая рэакцыя беларусаў на падзеі заганяюць дэмакратычна настроеную частку краіны ў стан безвыходнасьці. Пад рубрыкай “Кампэтэнтнае меркаваньне” псыхоляг Вольга Андрэева дае парады, як выйсьці са стану абыякавасьці і дэпрэсіі.

“Народная Воля” таксама друкуе гістарычны нарыс Алеся Петрашкевіча “Змрочляндыя, або Крыжовы шлях беларускага пісьменства”.

Агляд аўторкавага “Витебского курьера” прадстаўляе журналіст Аляксандар Кутэнка.

(Кутэнка: ) “Наш зямляк, Сяргей Ляховіч, нядаўна перамог у ЗША чэмпіёна па боксе Лэймана Брустэра. Таксама ў сьвежым нумары можаце прачытаць матэрыял “Па рынку прайсьці – ня поле перайсьці” – пра праблемы і пэрспэктывы разьвіцьця віцебскіх рынкаў. У пяты раз прыяжджае ў Віцебск знакаміты дзіцячы хірург зь Нямеччыны Гетц Драйз, які дапамагае віцебскім мэдыкам рабіць складаныя артапэдычныя апэрацыі”.

“Комсомольская правда” в Белоруссии”. У артыкуле “Трэці тэрмін Лукашэнкі” кіраўнік адміністрацыі Генадзь Нявыглас абвяргае чуткі аб хваробе прэзыдэнта; прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі – інфармацыю пра сваю новую пасольскую пасаду. Парлямэнтар Анатоль Красуцкі прапануе абвесьціць 27 лістапада (дзень утварэньня Палаты прадстаўнікоў) Днём парлямэнтарызму. А Васіль Хрол – абвесьціць другі дзень і праваслаўнага, і каталіцкага Вялікдня чырвонымі днямі календара. “Я думаю, парлямэнт мае поўнае права зьвярнуцца да кіраўніка дзяржавы. Настрой у яго цяпер павінен быць вельмі добрым”, – мяркуе Васіль Хрол.

“Газэта Слонімская” распавядае жахлівую гісторыю пра тое, як у Зэльвенскім раёне зграя ваўкоў пагналася за чалавекам. Юнак не разгубіўся і залез на бліжэйшае дрэва, якое ваўкі акружылі. Выратаваў хлопца мабільнік: ён датэлефанаваўся ў міліцыю, якая выклікала выратавальнікаў і паляўнічых. Пачуўшы гук сырэны і пабачыўшы сьвятло фараў, драпежнікі хуценька ўцяклі ў лес, піша “Газэта Слонімская”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG