Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” хоча ўтрая падвысіць цану газу для Беларусі


Радыё Свабода “Газпром” мае намер павялічыць цану на газ для Беларусі ў 2007 годзе ў тры разы – заявіў намесьнік кіраўніка расейскага газавага канцэрну Аляксандар Разанаў, выступаючы сёньня на канфэрэнцыі “ТЭК Расеі ў ХХІ стагодзьдзі”.

Аляксандар Разанаў адзначыў, што Беларусь застаецца адзінай дзяржавай у СНД, якой “Газпром” сёлета пастаўляе газ па той жа цане, што і ў 2005 годзе. Цяпер гэтая цана складае 46 даляраў і 68 цэнтаў за тысячу кубамэтраў газу. “Газпром” чакае, што беларускі бок падасьць свае прапановы па ўмовах супрацоўніцтва да 30 красавіка 2006 году.

Паводле Разанава, у якасьці кампэнсацыі новых цэнаў можа быць разгледжаны варыянт удзелу “Газпрому” ў газавых прадпрыемствах Беларусі.

“Мы хацелі б актыўней удзельнічаць у разьмеркаваньні газу і ў прамой рэалізацыі газу спажыўцам. Напрыклад, у той жа Беларусі, дзе мы пакуль ня можам у гэтым удзельнічаць” – сказаў намесьнік кіраўніка “Газпрому”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG