Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Gazeta Wyborcza": у Беларусі плянуюцца чарговыя арышты


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Беларускі рэжым ідзе ў бок таталітарызму” – такі загаловак мае сёньня артыкул у найвялікшым штодзёньніку цэнтральнай і ўсходняй Эўропы “Gazecie Wyborczej”. Са зьместам артыкулу – варшаўскі карэспандэнт "Свабоды".

“Беларускі рэжым спрабуе канчаткова здушыць апазыцыю – супраць актывістаў дэмакратычных сілаў узбуджана ўжо 16 крымінальных справаў, шэраг апазыцыянэраў сядзяць у турмах, сярод іх і былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Казулін”, – піша "Gazeta Wyborcza" ды адзначае, што паводле праваабарончых арганізацыяў, цяпер улады “ўзялі на прыцэл” найбольш актыўных апазыцыянэраў, так што гэтым разам рэпрэсіі будуць значна мацнейшыя, чым пасьля выбараў 2001 году.

Штодзёньнік піша, што ў бліжэйшыя дні могуць адбыцца чарговыя арышты, у тым ліку ў Менску, Магілёве, Баранавічах і Шчучыне.

“Жорсткае пакараньне пагражае моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" – чацьвёра яе актывістаў абвінавачаныя ў “арганізацыі дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі... і могуць быць арыштаваныя чарговыя сябры "Маладога Фронту"”, – піша газэта.

“Gazeta Wyborcza” адзначае таксама, што былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч, які быў затрыманы на Кастрычніцкім пляцы і зьбіты, дагэтуль застаецца ў шпіталі, а гэтыя дні не ўваходзяць ў тэрмін 15 сутак, якія прысудзілі былому амбасадару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG