Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Падтрымка Расеяй беларускага рэжыму -- ганебная рэч..." (фота)<b/>


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня каля расейскай амбасады ў Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць падтрымкі Масквой беларускага рэжыму

Некалькі дзесяткаў беларусаў і палякаў прыйшлі да будынку расейскай амбасады, каб выказаць пратэст супраць таго, што Расея далучылася да невялікай колькасьці дзяржаваў, якія прызналі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Гаворыць Робэрт Шмігельскі - прадстаўнік незалежнага аб’яднаньня студэнтаў Варшаўскага ўнівэрсытэту – легендарнай студэнцкай арганізацыі, якая паўстала напрыканцы 70-х гадоў разам з “Салідарнасьцю”.

(Шмігельскі: ) Мы прыйшлі, каб пратэставаць супраць умяшаньня Расеі ў беларускія справы, супраць падтрымкі Расеяй рэжыму Лукашэнкі”

Удзельнікі акцыі наладзілі каля расейскага пасольства пэрфоманс, у часе якога два чалавекі ў масках з партрэтамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна нібы вялі перамовы пра вынікі выбараў і пастаўкі Беларусі расейскай нафты. Потым быў зачытаны тэкст пэтыцыі да расейскіх уладаў, у якой патрабуюць ад Расеі спыніць падтрымку беларускага рэжыму.

“Мы лічым, што заявы расейскага міністра замежных справаў аб дэмакратычнасьці беларускіх выбараў, абвінавачаньні на адрас АБСЭ і беларускай апазыцыі – гэта няпраўда... Патрабуем ад Расеі выконваць дэмакратычныя стандарты, якімі кіруюцца цывілізаваныя дзяржавы”, - гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнік расейскай амбасады, аднак, адмовіўся асабіста прыняць пэтыцыю – яе ўкінулі ў паштовую скрынку.

(Супрацоўнік амбасады: ) “А чаму вы не перадаеце гэта ў беларускую амбасаду?”

У акцыі ўзялі ўдзел шмат беларускіх студэнтаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і транспарантам “Падтрымліваць Лукашэнку гэта ганьба”

(Удзельніца акцыі: ) “Мы працягваем змаганьне. Падтрымка Расеяй рэжыму – рэч ганебная”.

Сярод удзельнікаў акцыі быў і расеец са скручаным расейскім сьцягам, які заявіў, што яму сорамна за сваю дзяржаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG