Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі двух праваабаронцаў


Радыё Свабода У Маскве затрыманыя ўдзельнікі пікету ў падтрымку расейскіх вязьняў у Беларусі.

Сёньня днём маскоўская міліцыя затрымала расейскіх праваабаронцаў Льва Панамарова і Яўгенія Іхлова, якія праводзілі каля Міністэрства замежных справаў Расеі пікет салідарнасьці ў падтрымку расейскіх грамадзянаў, што адбываюць адміністрацыйныя арышты ў турмах Беларусі.

Панамароў назваў дзеяньні міліцыі “грубым парушэньнем закону, бо асобны грамадзянін Расеі можа рабіць адзіночны пікет у любым месцы, калі зьмест яго плякату не парушае расейскае заканадаўства”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG