Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі будзе “спакойна весьці перамовы па цане на газ”


Радыё Свабода Прэм''ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што на працягу гэтага году ўрад будзе “спакойна весьці перамовы па цане на расейскі газ на 2007 год”.

Паводле Сідорскага, “"Газпром" не рабіў заяваў наконт падвышэньня цаны на газ для Беларусі. Было заяўлена, што мы ўступаем у перамоўны працэс па 2007-м годзе”.

Кіраўнік беларускага ўраду заявіў, што “на 2006 год для Беларусі цана на газ рынкавая, не 46 даляраў 68 цэнтаў за тысячу кубамэтраў, як гавораць журналісты, а амаль 52 даляры”.

Сяргей Сідорскі таксама падкрэсьліў, што з боку “Газпрому” пакуль няма ніякай рэакцыі на прапановы беларускага боку аб стварэньні сумеснага прадпрыемства на базе “Белтрансгазу”, якія былі перададзеныя “Газпрому” яшчэ два гады таму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG