Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г. Нявыглас: Стан здароўя прэзыдэнта выдатны


Радыё Свабода Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Генадзь Нявыглас абверг чуткі аб кепскім стане здароўя кіраўніка дзяржавы.

“У суботу мы гулялі з прэзыдэнтам ў хакей і ён перамог нас з разгромным лікам. Запэўніваю вас, што стан здароўя прэзыдэнта выдатны” – заявіў Нявыглас сёньня.

Ён паведаміў таксама, што фармат інаўгурацыі сёлета застанецца прыкладна такім жа, якім быў у 2001 годзе. Генадзь Нявыглас патлумачыў, што ў Беларусі заканадаўча не прапісанае запрашэньне на інаўгурацыю кіраўнікоў іншых дзяржаваў. “Мы запрашаем палітычных і грамадзкіх дзеячаў”, – сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG