Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Лукашэнкі мае адбыцца 8 красавіка


Радыё Свабода Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта Беларусі адбудзецца 8 красавіка. Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

Паводле зьвестак БелаПАН, некаторыя дыпляматычныя прадстаўніцтвы ўжо атрымалі запрашэньні на цырымонію інаўгурацыі прэзыдэнта, якая пройдзе ў Палацы Рэспублікі.

Нагадаем, 23 сакавіка старшыня кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што інаўгурацыя прэзыдэнта адбудзецца 31 сакавіка. Аднак цырымонія была перанесена. Згодна з заканадаўствам, на працягу 10 дзён пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў выбараў былыя кандыдаты могуць абскардзіць іх вынікі у Вярхоўным судзе. Гэтым правам скарысталіся Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч. Паколькі пасяджэньне ЦВК, на якім былі абнародаваныя вынікі выбараў, адбылося 23 сакавіка, да 3 красавіка ўдзельнікі выбараў маглі падаваць скаргі ў Вярхоўны суд, а значыць, інаўгурацыя да гэтага моманту праводзіцца, згодна з законам, ня можа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG