Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым будзе займацца Палата прадстаўнікоў на веснавой сэсіі?


Радыё Свабода Пачынаецца веснавая сэсія Палаты прадстаўнікоў. Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі палаты Анатоль Красуцкі заявіў, што рыхтуецца заява Палаты прадстаўнікоў да сэйму Польшчы – бо, паводле дэпутатаў палаты, Польшча ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі.

Акрамя гэтага, ёсьць і іншыя важныя справы, цьвердзіць парлямэнтар Красуцкі:

(Красуцкі: ) "Ужо ёсьць даручэньне рады Палаты ўключыць у парадак дня заяву пра сьмерць Слабадана Мілошавіча. І ўлічваючы, што сьвяткуецца 10-годзьдзе саюзнай дзяржавы, а сэсія адкрываецца якраз 3-га красавіка, будзем гаварыць і пра гэта. Плюс, зразумела, 20-годзьдзе Чарнобыльскай трагедыі. Думаю, што гэтыя тэмы і стануць адлюстраваньнем палітычных кампанэнтаў сэсіі".

Дарэчы, са спадаром Красуцкім мы зьвязаліся ўвечары пятніцы, калі працоўны тыдзень набліжаўся да завяршэньня. Як высьветлілася, на той час парлямэнтар яшчэ ня ведаў дакладна, якія пытаньні будуць разглядацца падчас сэсіі:

(Красуцкі: ) "Я, шчыра кажучы, ня бачыў яшчэ папярэдні парадак дня, якія канкрэтныя законапраекты ўносяцца, паколькі нам, шараговым дэпутатам, яшчэ гэтыя дакумэнты не прадстаўлялі".

Аляксандар Дабравольскі, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га скліканьня, апошняга беларускага парлямэнту, які быў абраны больш-менш дэмакратычным шляхам, гаворыць, што ў той час такія дакумэнты парлямэнтары заўжды атрымлівалі загадзя:

(Дабравольскі: ) "Загадзя, да пачатку сэсіі, а часам нават на папярэдняй сэсіі дэпутатам раздавалі пляны прыняцьця законапраектаў. А калі ўносіліся карэктыроўкі, дык перад сэсіяй яны звычайна былі. Гэта значыць, што можна было плянаваць дзейнасьць, уносіць папраўкі й гэтак далей. Калі ж у палаце такога парадку няма, гэта яшчэ раз азначае, што яна толькі шырма для прэзыдэнцкай улады".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG