Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Падзеяй, да якой нашы народы імкнуліся ўсе гады, назваў Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка дамову аб утварэньні Садружнасьці Сувэрэнных Рэспублік"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 3 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

* “Ніва” ў 1966 годзе друкуе ліст гарцэраў з гораду Граева: “Мы гарцэры і гарцэркі шчэпу Грунвальд пры агульнаадукацыйным ліцэі ў Граеве пастанаўляем аддаць па адной залатоўцы з уласных ашчаднасцей на фонд дапамогі для моладзі В’етнама, які геройскі змагаецца за сваю свабоду. Заклікаем да падобнага чыну ўсіх гарцэраў і несаарганізаваную моладзь з усяго павета, ваяводства і краіны. Чувай!”

“Вечерний Минск” у 1986 годзе паведамляе аб барацьбе з п’янствам на заводзе зборных жалезабэтонных канструкцый №1: “Адкаркаваныя бутэлькі з “чарнілам” вылівалі, неадкаркаваныя часова “канфіскоўвалі”. Пасьля на агульных сходах іх вярталі гаспадарам. Рабілі гэта з прысутнасьцю жонак, мацярок, іншых сваякоў. Уявіце, як сябе адчувалі выпівохі: сябры па працы адпускаюць калючыя жарты, у жонак на вачах сьлёзы… Гэта ўзьдзейнічала на тых, хто яшчэ ня страціў чалавечага аблічча, безадказна”.

* “Падзеяй, да якой нашы народы імкнуліся ўсе гады, назваў Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка дамову аб утварэньні Садружнасьці Сувэрэнных Рэспублік напярэдадні яе падпісаньня, — ганарыцца “Народная газета” ў 1996 годзе. — Паводле Прэзыдэнта, менавіта гэты дакумэнт дазволіць зрабіць значны крок наперад і стварыць агульны дом. Аб’яднаўшы інтэлект, матэрыяльныя рэсурсы, беларускі й расейскі народы змогуць хутчэй пераадолець крызісныя зьявы й будуць адыгрываць больш значную ролю на міжнароднай арэне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG