Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч сустракаецца з кіраўніцтвам Аўстрыі і Эўразьвязу


Радыё Свабода Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч учора прыбыў у Вену, на сёньня ў яго заплянаваныя сустрэчы з кіраўніком аўстрыйскага парлямэнту Андрэасам Колем і канцлерам Вольфгангам Шуселем, які адначасова зьяўляецца старшынём Рады Эўразьвязу.

Апрача таго на сёньня заплянаваныя перамовы Мілінкевіча з прадстаўнікамі дэпутацкага корпусу, кіроўнай Аўстрыйскай народнай партыі, інтэрвію аўстрыйскім СМІ, выступ і дыскусія ў Палітычнай акадэміі.

Тэма перамоваў і выступаў А. Мілінквіча ў Вене – сытуацыя ў Беларусі пасьля выбараў 19 сакавіка, супрацоўніцтва Аўстрыі і Эўразьвязу з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, падтрымка беларускіх палітвязьняў і рэпрэсаваных, – паведаміў прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павал Мажэйка.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG