Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Канаплёў: "Мы ўсё ж жывем у прэзыдэнцкай рэспубліцы"


Радыё Свабода, Менск Амаль за 10 год працы Палата прадстаўнікоў прыняла каля тысячы законаў. Аднак сярод іх да гэтага часу няма "Закону аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь". Пра гэтую сытуацыю казаў сёньня на адкрыцьці веснавой сэсіі ніжняй палаты Нацыянальнага сходу дэпутат Анатоль Красуцкі.

Спадар Красуцкі згадаў, што адпаведна законапраекту ў першым чытаньні, прынялі яшчэ ў 1999 годзе і з таго часу да яго не вяртаюцца. Спадар Красуцкі ахарактарызаваў такое становішча словамі:

(Красуцкі: ) "Мы, дэпутаты, засталіся, так бы мовіць, як тот сапожник без сапог".

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў на гэта паведаміў, што дадзены законапраект усё яшчэ праходзіць узгадненьне ў адміністрацыі прэзыдэнта Лукашэнкі і дадаў:

(Канаплёў: ) "Мы ўсё ж жывем у прэзыдэнцкай рэспубліцы".

У Менску сёньня чакаюць Барыса Грызлова. Старшыня Расейскай Думы мае намер сёньня ў другой палове дня прыляцець у Менск. Ён будзе ўдзельнічаць ува ўрачыстым сходзе, прысьвечаным 10-м угодкам так званага "Дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі". Гэты сход пройдзе ўвечары ў Палацы Рэспублікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG