Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная воля” зноў друкуецца ў Смаленску


Радыё Свабода Пасьля месячнага перапынку выйшла “Народная воля”, якая зноў друкуецца ў Смаленску, але вельмі невялікім накладам - 11 тысяч асобнікаў. Прапануем агляд гэтага і іншых незалежных выданьняў Беларусі за 3-га красавіка.

Газэта “Народная воля”друкуе зварот галоўнага рэдактара выданьня Іосіфа Сярэдзіча да міністра інфармацыі, кіраўніка справаў адміністрацыі прэзыдэнта, кіраўнікоў Саюздруку, друкарняў “Вярніце свабоднае слова на Радзіму!” “Што чакае Беларусь?” – у газэце зьмешчаныя меркаваньні вядомых палітыкаў, экспэртаў і СМІ, якія замоўчваюцца афіцыйнай прапагандай.

У тыднёвіку “Беларусы і рынак” пад рубрыкай “Ад першай асобы” у артыкуле “Гэта яшчэ не перамога, аднак і не параза” Аляксандар Мілінкевіч гаворыць пра пляны дэмакратычнай кааліцыі на бліжэйшую будучыню. “Гэтыя выбары ўлада не выйграла, лічыць Мілінкевіч. - Яна іх прайграла. Сваёй хлусьнёй, сваім гвалтам, парушэньнем законаў і Канстытуцыі ўлада і цяпер з дня на дзень прайграе”.

У Ганцавічах днямі адбылася значная падзея – здадзены новы каапэратыўны дом. А дзяржаўнае жытло ўвогуле не будуецца. Рэдактар “Ганцавіцкага часу” Пятро Гузаеўскі анансуе сьвежы нумар тыднёвіка.

(Гузаеўскі: ) “За 2-3 гады ў Ганцавічах уводзіцца толькі адзін жыльлёвы каапэратыў, і 55 сем’яў атрымалі кватэры. Выйшаў таксама артыкул, які прыслаў Аляксандар Маляўка, жыхар вёскі Агарэвічы: “Чаму ў дзяржаве ўсё добра, а людзям жыць дрэнна?” У Ганцавічах зьявіўся чарговы новы ваенкам. За апошні год іх памянялася ўжо тры. І ўсе пасьля Ганцавтічаў ідуць на павышэньне”.

“Белгазета”: “Вясна на фоне спэцпрыёмніка”. Падзеі 25 сакавіка, падобна, пераўтварылі тлустую дырэктыўную кропку, пастаўленую ў выбарчай кампаніі, у ня менш тлусты пытальнік. Цяпер, калі асуджаныя пакідаюць турмы, ясна, што рука закона можа выгадаваць цэлае пакаленьне прафэсійных рэвалюцыянэраў, мяркуе “Белгазета”.

Пад рубрыкай “Таленты і прыхільнікі” тыднёвік распавядае пра гастролі вядомага сатырыка Міхаіла Жванецкага. Паводле ягоных словаў, у беларускай сталіцы “няма няшчасных”, “але і шчасьлівых таксама няма”. Затое вялікая верагоднасьць, што ягоны выступ перапыніць сьвісток з залі альбо з вуліцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG