Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты правялі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы


Радыё Свабода, Менск Сёньня на Кастрычніцкай плошчы а 17-й гадзіне сабралося каля паўсотні студэнтаў – яны трымалі балёнікі сіняга, белага, чырвонага колеру. Як толькі да іх падышлі байцы спэцназу, студэнты пачалі праколваць балёнікі.

Пры гэтым яны выкрыквалі: "Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі – гэта пшык!" Балёнікаў было каля паўсотні, і таму быў даволі моцны гук.

Пакуль байцы спэцназу раіліся з кіраўніцтвам, што рабіць, студэнты маленькімі групамі хутка разышліся.

Студэнты патлумачылі журналістам, што менавіта такім чынам яны адзначылі гадавіну саюзнай дамовы.
XS
SM
MD
LG